Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары
Паводле яго слоў, адмена выбараў павінна перакрыць шляхі для апазіцыі. «Тут больш не будзе выбараў, на якіх яны маглі б паспрабаваць захапіць урад і ўладу», — сказаў Даніэль Артэга.
Фота: AP Photo / Matias Delacroix
Даніэль Артэга заявіў, што ў краіне больш не будуць праводзіцца выбары, паведамляе Reuters.
Артэга займаў пасаду прэзідэнта з 1979 па 1990 год. У 2007 годзе ён зноў быў абраны кіраўніком дзяржавы і з таго часу не пакідаў гэтую пасаду. Паводле яго слоў, адмена выбараў павінна перакрыць шляхі для апазіцыі.
«Тут больш не будзе выбараў, на якіх яны маглі б паспрабаваць захапіць урад і ўладу. Часы, калі партыі, якія падтрымліваліся янкі і самасістамі, маглі вярнуцца да ўлады, мінулі — і больш ніколі не паўторацца», — сказаў ён.
У мінулым годзе Артэга яшчэ больш умацаваў сваю ўладу праз шэраг канстытуцыйных рэформаў. Сярод іх — прызначэнне сваёй жонкі Расарыа Мурыльё «супрэзідэнтам» і павелічэнне тэрміну прэзідэнцкіх паўнамоцтваў да шасці гадоў.
Такім чынам, Артэга разам з жонкай кантралююць амаль усе сферы дзяржаўнага кіравання, уключаючы армію і судовую сістэму.
Апошнія выбары ў краіне адбыліся ў 2021 годзе. Тады пад неабгрунтаванымі падставамі пазбавілі волі амаль 40 апазіцыйных палітыкаў, у тым ліку сем патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.
Чытайце таксама:
У Нікарагуа завяршыліся выбары прэзідэнта. Усе асноўныя супернікі Артэгі ў турме
У Нікарагуа затрымалі ўжо сёмага кандыдата ў прэзідэнты. Іх усіх вінавацяць у «пагрозе суверэнітэту»
«Хатняя гаспадыня», якая стала прэзідэнткай, але не змагла змяніць Нікарагуа