Дырэктар ФБР збіраецца наведаць Расію
Паводле папярэдняй інфармацыі, паездка запланавана на 14—15 кастрычніка.
Фота: Nathan Posner/Anadolu via Getty Images
Дырэктар ФБР ЗША Каш Патэль плануе восенню наведаць Расію, піша Politico са спасылкай на амерыканскага чыноўніка і крыніцу, знаёмую з сітуацыяй. Паводле папярэдняй інфармацыі, паездка запланавана на 14—15 кастрычніка.
Паводле слоў чыноўніка, спачатку Патэль наведае Маскву, а затым Санкт-Пецярбург. Прымаючым бокам, верагодна, выступіць ФСБ.
Мэта візіту і магчымыя сустрэчы з Уладзімірам Пуціным або іншымі расійскімі чыноўнікамі пакуль невядомыя — планы яшчэ могуць змяніцца.
Апошнім дырэктарам ФБР, чый візіт у Расію быў публічна вядомы, быў Роберт Мюлер у 2013 годзе.
Паездка Патэля рыхтуецца на фоне рознагалоссяў паміж Масквой і Вашынгтонам.