БЕЛ Ł РУС

Студэнтку-першакурсніцу злавілі на падробцы бальнічных

21.07.2026 / 16:10

Nashaniva.com

У пачатку года студэнтка адной са сталічных навучальных устаноў прынесла ў адміністрацыю даведку, сапраўднасць якой выклікала сумненні ў медыцынскіх работнікаў. Пра выпадак паведамілі ў міліцыю, піша Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Падчас праверкі высветлілася, што, акрамя гэтай даведкі, у дзяўчыны была яшчэ адна, аформленая ў студэнцкай паліклініцы Мінска.

Абодва дакументы накіравалі на судовую тэхнічную экспертызу. Спецыялісты ўстанавілі, што ў іх уносіліся змены. Паводле заключэння экспертаў, даты і асобныя запісы былі выпраўленыя рознымі спосабамі: дапісваннем і дамалёўваннем штрыхоў, падчысткай з наступным абвядзеннем запісаў, а таксама абясколерваннем чарніла і наступным унясеннем новых лічбаў.

Пазней дзяўчына прызналася, што спачатку звярнулася ў студэнцкую паліклініку, але ў прызначаны дзень на прыём не прыйшла і паехала лячыцца па месцы жыхарства, дзе адкрыла яшчэ адзін бальнічны, нягледзячы на тое, што першы ўжо быў аформлены.

Каб пазбегнуць праблем з навучаннем, яна самастойна змяніла даты ў абедзвюх медыцынскіх даведках. Цяпер абставіны гэтай гісторыі высвятляюць сілавікі.

Чытайце таксама:

Пара з Гродна прыехала ў Мінск, каб аддаць аферыстам усе грошы

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку

Беларусы спрабавалі завалодаць кватэрамі памерлых масквічоў

Каментары да артыкула