БЕЛ Ł РУС

На мінскай Асмалоўцы зноў адкрылася бістро ізраільскай кухні

21.07.2026 / 16:38

Nashaniva.com

Папулярнае мінскае бістро ізраільскай кухні «Бетэн гаў» зноў адкрылася на мінскай Асмалоўцы. Установа вярнулася на свой ранейшы адрас — вуліца Кісялёва, 28, піша Office Life.

Фота: «Яндэкс Карты»

Пра аднаўленне працы каманда бістро паведаміла ў сацыяльных сетках, запрасіўшы гасцей наведаць установу на звыклым месцы.

«Бетэн гаў» працуе ў Асмалоўцы з 2019 года. На момант адкрыцця ў ім было каля 30 пасадачных месцаў. У верасні 2025 года ўстанова нечакана спыніла працу, патлумачыўшы гэта тэхнічнымі прычынамі.

Пры гэтым уладальнікі адразу адзначалі, што закрыццё будзе часовым. На час перапынку бістро прымала наведвальнікаў у прасторы ўсходняй кухні «Зэст» на вуліцы Рэвалюцыйнай.

Цяпер «Бетэн гаў» зноў працуе ў сваім гістарычным месцы ў Асмалоўцы.

Чытайце таксама:

На Браслаўскіх азёрах пабудуюць модны рэтрыт-цэнтр ФОТЫ

«Была ў Егіпце 12 разоў, там не лепш». Беларусы расказалі, як адпачываюць у айчынных санаторыях

У Гродне зноў прадаюць гатэль «Гродна»

Каментары да артыкула