БЕЛ Ł РУС

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера

21.07.2026 / 20:02

Nashaniva.com

У расійскім Ніжнім Ноўгарадзе супрацоўнікі папраўчай калоніі №17 перахапілі ката, якога выкарыстоўвалі для дастаўкі на тэрыторыю ўстановы наркатычных рэчываў, паведамляе Euronews.

Скрыншот з відэа

Паводле інфармацыі Федэральнай службы выканання пакаранняў Расіі, на жывёліне былі замацаваныя два самаробныя ашыйнікі з тканіны. Унутры іх знаходзіліся забароненыя рэчывы, прызначаныя для асуджаных.

Ката заўважылі яшчэ да таго, як ён трапіў на тэрыторыю калоніі. Супрацоўнікі ўстановы знялі з яго ашыйнікі і выклікалі кінолага са службовым сабакам. Сабака пацвердзіў наяўнасць наркатычных рэчываў.

Пасля праверкі ката адпусцілі. У ведамстве адзначылі, што жывёліна не пацярпела. Цяпер расійскія сілавікі высвятляюць, хто арганізаваў такую спробу перадачы забароненых рэчываў у калонію.

Чытайце таксама:

Беларуская дызайнерка ехала ў падарожжа ў Грузію — але на трасе пад Варонежам яе затрымалі з наркотыкамі

Рэшткі «Вагнера» на чале з сынам Прыгожына стварылі наркаімперыю ў ЦАР

Каментары да артыкула