Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ
На яго месца прызначаны Міхаіл Драпаты, які раней займаў пасаду камандуючага Групоўкай аб'яднаных сіл УСУ.
Аляксандр Сырскі
«Я прыняў рашэнне, што новым Галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Украіны стане Міхаіл Драпаты. Разам з Міхаілам, Яўгенам Хмарай і Паўлам Палісам мы вызначылі, якім чынам павінна быць абноўлена структура Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны», — паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Міхаіл Драпаты
Пры гэтым ён дадаў:
«Фактам застаецца факт: Аляксандр Сырскі забяспечыў вынікі Украіны ў абароне Кіева, у Харкаўскай наступальнай аперацыі і ў Курскай аперацыі. Значны шлях пройдзены, абарона Украіны працягваецца, і неабходныя годныя адносіны да кожнага ваяра. Я ўдзячны Аляксандру Сырскаму і кожнаму нашаму воіну за моцныя пазіцыі Украіны на фронце. Я ўдзячны Міхаілу Драпатаму за менавіта такі погляд. Сёння з Аляксандрам Сырскім і Андрэем Гнатавым мы гаварылі пра далейшыя фарматы службы і правільную перадачу спраў».
«Жаданне ва ўсіх нас адно — перамога над ворагам і дасягненне такіх умоў на фронце і ў ціску на Расію, якія б дазволілі прымусіць Расію да міру. Заўтра фармалізуем усе рашэнні. З гэтай сітуацыі Украіна павінна выйсці мацнейшай, і Расіі будзе складаней. Слава Украіне!», — завяршыў сваю прамову Уладзімір Зяленскі.
Чытайце таксама:
Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння
Украінскае выданне патлумачыла сутнасць прэтэнзій да галоўнакамандуючага Сырскага
Міхаіл Фёдараў пацвердзіў, што прычына яго адстаўкі — канфлікт з галоўнакамандуючым УСУ Сырскім