БЕЛ Ł РУС

У Ваўкавыскім раёне юнак уляцеў на мапедзе ў плот

21.07.2026 / 23:21

Nashaniva.com

У гарадскім пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам мапеда, у выніку якога пацярпеў 18‑гадовы юнак.

Аварыя адбылася каля 18:40 на вуліцы Карла Маркса. Хлопец ехаў на мапедзе, але на закругленні дарогі страціў кіраванне, выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў агароджу.

У выніку здарэння кіроўца атрымаў закрыты пералом костак левага перадплечча. Яго даставілі ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула