БЕЛ Ł РУС

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні

22.07.2026 / 07:24

Nashaniva.com

На поўдні Расіі пасля атакі дронаў гараць два лагістычныя цэнтры маркетплэйса Wildberries — у Краснадары і Нявіннамыску Стаўрапольскага краю.

Аператыўны штаб Краснадарскага краю паведаміў, што ў выніку атакі дронаў на склад пацярпелі трое чалавек. Улады Стаўрапольскага краю інфармуюць пра двух пацярпелых.

Таксама паведамляецца, што ў горадзе Армавір на поўдні Расіі была атакаваная нафтабаза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула