БЕЛ Ł РУС

Латвійскія вайскоўцы на беларускай мяжы прымянілі слёзацечны газ

22.07.2026 / 10:10

Nashaniva.com

Учора была зафіксавана спроба незаконнага перасячэння латвійскай мяжы групай з пяці чалавек, піша Delfi.lv.

Фота: Alexander Welscher/picture alliance via Getty Images

«Заўважыўшы вайскоўцаў, гэтыя людзі пачалі паводзіць сябе агрэсіўна, сталі кідаць у салдат абрэзкі бярвення. Каб спыніць супрацьпраўныя дзеянні і прадухіліць далейшую эскалацыю сітуацыі, вайскоўцы прымянілі слёзацечны газ. Паколькі парушальнікі працягвалі ігнараваць законныя патрабаванні ўладаў і захоўвалі агрэсіўныя паводзіны, быў зроблены адзін папераджальны стрэл у паветра, пасля чаго яны адступілі на тэрыторыю Беларусі», — заявілі ў Нацыянальных узброеных сілах.

Прадстаўнікі Латвійскай арміі заявілі, што гэта яшчэ адзін прыклад выкарыстання нелегальнай міграцыі як інструмента гібрыднай вайны і наўмыснай правакацыі супраць Латвіі і іншых краін ЕС і НАТА, якія маюць знешнія межы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула