20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя
Здарэнне адбылося сёння раніцай.
Фота: МУС
Сёння раніцай на 12‑м кіламетры дарогі Асіповічы — Баранавічы перакуліўся грузапасажырскі вайсковы МАЗ, паведаміў СК.
20‑гадовы кіроўца не ўтрымаў машыну пры павароце, і МАЗ апынуўся ў кювеце.
Загінулі два чалавекі — сяржант-кантрактнік Шабуневіч і радавы Кіба. Яшчэ 14 пацярпелых шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасці.