БЕЛ Ł РУС

Да пчаляра са Смалявіцкага раёна пчаліныя раі самі ляцяць проста ў вуллі

24.07.2026 / 17:03

Nashaniva.com

Жыхар аграгарадка Драчкава Іван Процька расказаў выданню smolevichi-24.by, што ніколі не купляе пчол, а ловіць іх сам. І ў гэтым годзе, расказаў наш герой, у яго таксама з'явіліся новыя працаўніцы. Прычым, што дзіўна, некаторыя ляцяць у ягоныя вуллі самі.

«Зіма ў гэтым годзе была марозная, зацяжная, вясна прыйшла позна, снегу шмат надзьмула, — кажа Іван. — Перазімавалі пчолкі не вельмі добра. Вялікіх планаў па папаўненні пчальніка я не строіў. Пасткі ў мяне ёсць, але сам я іх ужо не стаўлю».

Затое ў пчаляра ёсць памочнікі.

«У гэтым годзе пасткі ставіў мой сваяк. На 6 штук села 8 раёў. А яшчэ некалькі прыляцела проста ў вуллі», — працягвае расказ пчаляр.

Гэта здарылася ў адсутнасць Івана.

«Прыязджаю, гляджу, а ў мяне на сасне вялікі рой сядзіць. Стаў назіраць. А пчолкі што зрабілі? Зайшлі ў ужо заселены вулей! Перажываў, калі шчыра, думаў, матку загубяць: там у мяне рабочая сям'я жыла. А ўсё мірна прайшло. Я перасяліў іх у асобны вулей, і яны аддзячылі мне багатым ураджаем мёду».

Чытайце таксама:

У Тэхасе пасля аварыі грузавіка, які перавозіў вуллі, на свабоду вырваліся два мільёны пчол

Тысячы пчол прыляцелі на пляж у Італіі, а затым вырашылі сесці на пляжны парасон

Меланія Трамп захапілася пчалярствам і пашырае пчальнік Белага дома

Каментары да артыкула