БЕЛ Ł РУС

Міністр абароны Італіі прапанаваў экс-міністру абароны Украіны Фёдараву пасаду

25.07.2026 / 13:07

Nashaniva.com

«Я патэлефанаваў яму на наступны дзень пасля звальнення і сказаў: ты хочаш прыехаць у Рым і працаваць са мной у якасці дарадцы?» — сказаў Гвіда Кразета.

Гвіда Кразета. Фота: Alessandra Tarantino / AP

Мінабароны Італіі прапанавала пасаду ўкраінскаму экс-міністру Міхаілу Фёдараву. Пра гэта італьянскі міністр абароны Гвіда Кразета распавёў у інтэрв'ю La Repubblica.

«Я патэлефанаваў яму на наступны дзень пасля звальнення і сказаў: ты хочаш прыехаць у Рым і працаваць са мной у якасці дарадцы?» — сказаў Гвіда Кразета.

Са слоў італьянскага міністра, Фёдараў успрыняў прапанову як «дэманстрацыю павагі і сяброўства».

Кразета назваў яго адной з асоб, якія перапісалі правілы гульні на полі бою дзякуючы ўкараненню новых тэхналогій.

Фёдараў быў адпраўлены ў адстаўку з пасады міністра абароны ў ліпені. Пасаду міністра абароны ён займаў са студзеня 2026 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула