БЕЛ Ł РУС

ЕС дазволіў канфіскоўваць і прадаваць нафту з танкераў, якія парушаюць санкцыі супраць Расіі

25.07.2026 / 13:34

Nashaniva.com

21‑ы пакет санкцый таксама прадугледжвае замацаванне столі цаны на расійскую нафту на ўзроўні 44 даляраў за барэль тэрмінам на адзін год.

Фота: Ramon Espinosa / AP

Еўрапейскі саюз у рамках 21‑га пакета санкцый зацвердзіў механізм, які дазваляе дзяржавам-членам канфіскоўваць і прадаваць расійскую нафту з суднаў «ценявога флоту», што спрабуюць абысці санкцыі блока. Адпаведная пастанова Рады ЕС апублікаваная ў «Афіцыйным часопісе Еўрапейскага саюза», піша Moscow Times.

Як растлумачыў высокапастаўлены прадстаўнік Еўрапейскай камісіі ў размове з Euractiv, новае палажэнне дае дзяржавам-членам права канфіскоўваць грузы з танкераў пасля іх затрымання падчас марскіх аперацый. Выданне ўдакладняе, што гаворка ідзе не толькі пра нафту, але і пра збожжа. Сродкі, атрыманыя ад продажу, не могуць быць перададзены расійскім фізічным або юрыдычным асобам, падкрэсліваецца ў дакуменце.

Дакумент забараняе кампаніям ЕС выконваць паслугі, у тым ліку страхаванне, танкерам, якія прадаюць нафту па цане, вышэйшай за ўстаноўлены парог.

Паводле ацэнак Еўрапейскага саюза, гэта можа каштаваць Крамлю 3,5 млрд даляраў страчаных даходаў на працягу наступнага года — пры ўмове, што цана нафты Urals складзе 60 даляраў за барэль. Аднак на пачатку ліпеня Urals таргавалася каля 50 даляраў за барэль, а пасля аднаўлення вайны ЗША супраць Ірана яе кошт вырас да 80 даляраў за бараль, адзначае Euractiv.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула