БЕЛ Ł РУС

Маршрутка пад Шумілінам вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў аўто. Адзін чалавек загінуў

26.07.2026 / 16:01

Nashaniva.com

Маршрутка і легкавушка ўсмятку.

Месца аварыі. Фота тут і далей: МУС

Аварыя здарылася 26 ліпеня каля 13 гадзін у Шумілінскім раёне на 6‑м км аўтадарогі Н-3950 «Обаль — Полацк». Паводле папярэдняй інфармацыі, 35‑гадовы кіроўца мікрааўтобуса Volkswagen выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з Renault, які ехаў насустрач.

У выніку загінула 57‑гадовая пасажырка легкавушкі. А 57‑гадовы кіроўца Renault і трое пасажыраў маршруткі (ім ад 32 да 38 гадоў) атрымалі траўмы, паведаміла МУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула