Расійскі дрон трапіў у супермаркет у Чарнігаве, ёсць загінулыя
Сярод ахвяр — 10‑гадовае дзіця.
Супермаркет у Чарнігаве, куды трапіў дрон. Фота: ГВА Чарнігава
Расійскі дрон сёння трапіў у супермаркет АТБ у Чарнігаве.
На дадзены момант вядома пра двух загінулых, сярод якіх 10‑гадовае дзіця. Таксама 20 чалавек параненыя, трое з іх шпіталізаваныя ў стане сярэдняй цяжкасці, паведамілі ў гарадской вайсковай адміністрацыі Чарнігава.
Таксама сёння ўдарыліся авіябомбамі па Запарожжы. Там загінуў адзін чалавек, і яшчэ адзін быў паранены.