БЕЛ Ł РУС

Пад Полацкам мужчына патануў падчас катання на маторнай лодцы

27.07.2026 / 17:21

Nashaniva.com

У Полацкім раёне падчас катання на маторнай лодцы загінуў мужчына. Трагедыя адбылася днём 27 ліпеня на возеры Сердава.

Фота: Следчы камітэт

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, двое мужчын, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, вырашылі пакатацца па возеры на маторнай лодцы. На зваротным шляху да іх далучыліся яшчэ двое знаёмых, якія таксама былі нецвярозымі.

Падчас руху на вялікай хуткасці лодку моцна разгайдала, у выніку чаго ўсе чатыры чалавекі апынуліся ў вадзе.

Адзін з пасажыраў — 47‑гадовы жыхар Полацка — не ўмеў плаваць і пачаў тануць. Трое астатніх выцягнулі яго з вады, аднак на той момант мужчына ўжо не падаваў прыкмет жыцця.

Следчы камітэт паведаміў, што маторная лодка не была зарэгістраваная ва ўстаноўленым парадку. Акрамя таго, на яе борце не было абавязковых выратавальных камізэлек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула