БЕЛ Ł РУС

У Брэсце вандалы разбілі каля 70 надмагілляў

27.08.2010 / 09:38

Помнікі перакуленыя, крыжы разбітыя. Завалены некаторыя помнікі з граніту, якія былі ў адносна добрым стане.

На каталіцкіх могілках у Брэсце вандалы разбілі каля 70 надмагілляў.

Фота ZPB

Помнікі перакуленыя, крыжы разбітыя. Завалены некаторыя помнікі з граніту, якія былі ў адносна добрым стане. Вандалы павалілі як старыя, так і адносна нядаўна зробленыя помнікі. Дасталося і склепам. Суседская арганізацыя паспела выштукаваць над разбітым надмагіллем новы межавы мур.

Па словах актывісткі Саюзу палякаў, апавешчаны і прымае меры польскі кансулат.

Зараз па гэтай справе распачата следства.

Варта нагадаць, што ў 2001 годзе могілкі былі ачышчаныя ад дрэваў, друзу і смецця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула