БЕЛ Ł РУС

Вялікі оксфардскі слоўнік канчаткова пяройдзе ў інтэрнэт

30.08.2010 / 15:40

Цяпер самы вядомы ў свеце слоўнік перамясціцца ў інтэрнэт — продажы апошняга друкаванага выдання праваліліся. Электронная версія слоўніка абыдзецца карыстальнікам у 240 фунтаў (каля 370 даляраў) на год. У той жа час аднатомны слоўнік з словамі актыўнага ўжытку (Oxford Dictionary of English) будзе працягваць выходзіць на паперы, толькі словаў у ім дадасца, напрыклад, у новым выданні сярод іншага ёсць і слова «вувузела». Выдаўцы Вялікага оксфардскага слоўніка лічаць, што папяровым выданням засталося існаваць гадоў 30 — больш аператыўнае папаўненне інтэрнэт-версій робіць іх шмат прывабнейшымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула