БЕЛ Ł РУС

МЗС Эстоніі не выявіла парушэнняў у службовых дзеяннях Лахтэйна

2.09.2010 / 09:34

Эстонскае замежнапалітычнае ведамства завяршыла службовае расьсьледаваньне дзейнасьці былога паверанага ў справах Эстоніі ў Беларусі Хары Лахтэйна.
Праверка не пацьвердзіла сьцьвярджэньняў 20-гадовай жыхаркі Менску адносна нібыта незаконна выдадзеных ёй і яе сяброўкам шэнгенскіх візаў за пэўныя інтымныя паслугі. Разам зь лістом невядомая накіравала ў рэдакцыі эстонскіх СМІ пікантныя фота Лахтэйна ў атачэньні беларускіх сябровак.

24 жніўня МЗС Эстоніі задаволіла заяву часовага паверанага ў Беларусі Хары Лахтэйна пра сыход з пасады паводле ўласнага жаданьня, якую ён падаў пасьля паступленьня ў рэдакцыі ананімных лістоў з абвінавачваньнямі яго ў сэксуальных дамаганьнях.

Як заявіла сёньня журналістам прэсавая сакратарка МЗС Кэрсты Луха, «міністэрства замежных спраў не знайшло пацьвярджэньня інфармацыі аб незаконна выдадзеных візах». Яна таксама дадала, што «распаўсюджвальнікаў ананімнай інфармацыі ў рамках кампэтэнцыі МЗС выявіць немагчыма».

Паводле Кэрсты Лухі, МЗС правяло службовае расьсьледаваньне ў рамках сваёй кампэтэнцыі і праверыла дакладнасьць выказваньняў, якія тычацца дзейнасьці зьнешнепалітычнага ведамства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула