БЕЛ Ł РУС

Валянціна Качан сышла з пасады галоўнага санітарнага доктара краіны

9.09.2010 / 14:35

ЯВ

Яе маўчанне ў лістападзе 2009 года падчас масавых захворванняў грыпу спарадзіла эпідэмію панікі.

Валянціна Качан сышла з пасады галоўнага санітарнага доктара краіны на падставе пастановы Савета Міністраў ад 6 верасня 2010 года.

Працоўная дамова была спынена па згодзе бакоў.

Доктарка стала вядомай «дзякуючы» сваім дзеянням у лістападзе 2009 года, калі падчас масавых захворванняў грыпу ўсяляк замоўчвала актуальныя дадзеныя. А незалежныя СМІ за аб’ектыўнае асвятленне сітуацыі з грыпам і пнеўманіяй атрымалі папярэджанні ад Міністэрства інфармацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула