БЕЛ Ł РУС

Кангрэс беларускай дыяспары

13.09.2010 / 09:42

Nashaniva.com

Трэці кангрэс новай беларускай дыяспары Еўропы і Злучаных Штатаў Амерыкі

«Перспектывы для зменаў у Беларусі: што мы можам зрабіць з гэтай нагоды»

Берлін, 24–28 лістапада 2010

Паважаныя сябры, запрашаем вас да ўдзелу ў нашым мерапрыемстве.

Калі вы хочаце стаць удзельнікам нашага мерапрыемства, мы запрашаем вас падаць заяўку ў рамках адкрытага конкурсу. Гэта вам неабходна зрабіць да 5 кастрычніка 2010.

Тэмамі кангрэсу будуць:

● перспектывы зменаў у Беларусі ў найбліжэйшай будучыні і нашая роля ў іх;

● перспектывы нашай сумеснай дзейнасці ў гэтым кірунку ў галіне культуры,

бізнэсу, палітыкі і грамадскіх праектаў, інфармацыі і СМІ.

Мы плануем сабраць у Берліне 35–50 актыўных і матываваных прадстаўнікоў новага пакалення беларускай дыяспары з краін Еўропы, ЗША, Расіі і Украіны, а таксама нашых калег з Беларусі, якія прадстаўляюць розныя сферы жыцця (бізнэс, культура, палітыка, грамадская дзейнасць, медыі і інтэрнэт), каб разам з дасведчанымі экспертамі з Еўропы, ЗША і Беларусі, нямецкімі актывістамі, зацікаўленымі ў Беларусі, абмеркаваць розныя тэмы ў рамках нашага Кангрэсу.

Падрабязней тут.

Анкета ўдзельніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула