БЕЛ Ł РУС

У свеце з'явілася фальшывая футбольная зборная Тога

15.09.2010 / 11:08

На мінулым тыдні яна гуляла з Бахрэйнам, але ў Тога кажуць, што ніякай зборнай на гульню не пасылалі.

Кіраўніцтва Футбольнай федэрацыі Тога звярнулася ў ФІФА з просьбай правесці расследаванне наконт таварыскага матчу, у якім зборная Бахрэйна разграміла тагалезцаў з лікам 3:0. Па заяве прадстаўнікоў афрыканскага боку,

нацыянальная каманда Тога не гуляла ў гэтай сустрэчы, і футбалісты, якія выдавалі сябе за зборную Тога, не з’яўляліся такімі.

«Мы не пасылалі футбалістаў у Бахрэйн. У гэтым матчы ўдзельнічала несапраўдная зборная Тога», — заявіў прэзідэнт федэрацыі футбола Сейі Меменэ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула