БЕЛ Ł РУС

Іна Кулей адзначае юбілей

11.11.2010 / 09:34

Зміцер Панкавец

«Наша Ніва» прасіла юбілярку аб інтэрв’ю, але яна адмовілася: «Не люблю гэтыя прынагодныя гутаркі».

11 лістапада юбілей адзначае праваабаронца Іна Кулей.

Яна нарадзілася ў маленькай палескай вёсачцы Крукі, што ў Брагінскім раёне. У сям’і настаўніцы беларускай мовы і піянерважатага. Пазней бацька Іны скончыць юрыдычны факультэт і ўладкуецца на працу следчым у Ляхавічы.

Там Іна Кулей і пражыла ладны кавалак свайго жыцця. Скончыла педуніверсітэт па спецыяльнасці «дэфекталогія». Працавала ў адной з брэсцкіх школ.

У 1990‑ыя ўзначаліла фонд рэгіянальнага развіцця «Вежа», які аб’ядноўваў і дапамагаў грамадскім арганізацыі Брэсцкай вобласці.

Падчас выбараў 2006 года Іна Феліксаўна Кулей была заўсёды побач з сваім мужам Аляксандрам Мілінкевічам.

Цяпер Кулей узначальвае камітэт дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць», дзякуючы якому сотні беларусаў, выключаных з універсітэтаў, маюць магчымасць працягнуць навучанне за мяжой.

«Наша Ніва» прасіла юбілярку аб інтэрв’ю, але яна адмовілася: «Не люблю гэтыя прынагодныя гутаркі».

Сказала толькі, што дзень нараджэння будзе адзначаць у коле родных.

Рэдакцыя «НН» далучаецца да віншаванняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула