БЕЛ Ł РУС

Аун Сан Су Чжы – за перамовы з хунтай

15.11.2010 / 11:18

Лідар дэмакратычнай апазіцыі М’янмы заклікала палітычныя партыі краіны, у тым ліку прадстаўнікоў кіроўнай вайсковай хунты, да кампрамісу.

Аун Сан Су Чжы пасля вызвалення, daylife.com

У інтэрвію Бі-Бі-Сі яна выказала гатоўнасць сустрэцца з прадстаўнікамі вайсковага ўрада, каб абмеркаваць шляхі да нацыянальнага замірэння.

Напярэдадні Су Чжы была вызваленая з-пад хатняга арышту ў Янгоне, пасля чаго сустрэлася з актывістамі забароненай партыі «Нацыянальная ліга за дэмакратыю», кіраўнічкай якой яна з’яўляецца.

Агулам за апошнія 21 год лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы правяла пад вартай каля 15 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула