БЕЛ Ł РУС

У Мінск прыбывае прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША

16.11.2010 / 18:25

Запланаваны сустрэчы Дэніэла Расэла з міністрам Сяргеем Мартынавым і прэтэндэнтамі ў прэзідэнты ад апазіцыі.

17 лістапада Беларусь з аднадзённым візітам наведае намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэніэл Расэл.

Як паведамілі ў пасольстве ЗША, запланаваны сустрэчы Расэла з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым і прэтэндэнтамі ў прэзідэнты ад апазіцыйных палітычных партый і дэмакратычны рухаў.

Апрача таго, Расэл мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, якія праводзяць назіранне за выбарамі.

Нагадаем, у верасні ў Мінск прыязджалі прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША Стафані Кук і Ліам О’Фланаган. Падчас іх візіту таксама абмяркоўваўся ход прэзідэнцкай кампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула