БЕЛ Ł РУС

Суд Азербайджана вызваліў двух блогераў

19.11.2010 / 14:33

У чацвер Сальянскі раённы суд датэрмінова вызваліў блогера Эміна Мілі пасля адбыцця паловы тэрміну.

Таксама ўчора быў датэрмінова вызвалены арыштаваны разам з Эмінам Мілі іншы блогер — Аднан Гаджызадэ.

Блогеры Эмін Мілі і Аднан Гаджызадэ былі арыштаваныя 8 ліпеня 2009 па абвінавачанні ў хуліганстве ў Бакінскім рэстаране «Ліван».

Суд прысудзіў Эміна Мілі да двух з паловай, а Аднана Гаджызадэ — да двух гадоў пазбаўлення волі.

Аднак праваабаронцы лічаць, што асуджэнне гэтых блогераў было палітычным заказам уладаў, бо 

яны выклалі ў сваіх блогах сатырычны відэаролік пра асла, які некаторыя расцанілі як пародыю на прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула