БЕЛ Ł РУС

Першы стыкавы матч між СКВІЧом і «Тарпеда» пройдзе ў чацвер

22.11.2010 / 17:08

Сёння прайшло лёсаванне стыкавых матчаў паміж жодзінскім "Тарпеда", якое фінішавала перадпошнім па выніках 20-га чэмпіянату ў вышэйшай лізе, і мінскім клубам СКВІЧ, што заняў 2-е месца ў першай лізе, за права гуляць у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі ў наступным сезоне.

Першая гульня павінна прайсці ў гэты чацвер (25 лістапада) у Мінску на поле САК "Алімпійскі" (вул. Сурганава, 2а, ст. метро "Акадэмія навук).

Сустрэча ў адказ пройдзе ў Жодзіне ў нядзелю (28 лістапада) на стадыёне "Тарпеда". Пачатак абедзвюх гульняў - а 13-й.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула