БЕЛ Ł РУС

«Трэба, каб каманда вазіла пудру і рабіла кандыдату макіяж»

23.11.2010 / 00:21

Настасся Шамрэй

Грым абавязковы перад тэлекамерамі, але кандыдатам БТ яго хіба наўмысна не рабіла.

«Жывы эфір — гэта жорсткая рэч і яна сапраўды распранае чалавека, — кажа палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі. — Трэба мець вялікі досвед, каб трымацца ў кадры. Мне так падалося, што і з грымам і са святлом папрацавалі ў абодвух выпадках [Рымашэўскага і Міхалевіча] не вельмі добра. І эксперты пра гэта папярэджвалі: не трэба думаць, што перад кандыдатамі хтосьці будзе шчыраваць і старацца зрабіць выйгрышны малюнак.

Ніхто спецыяльна нейкіх выйгрышных камфортных умоваў у студыі не ствараў і не будзе ствараць, таму трэба, відаць, рыхтавацца камандай да такіх выступаў.
Нават аж да таго, каб нехта з каманды вазіў з сабой пудру і рабіў адпаведны макіяж перад эфірам. Будзем спадзявацца, што наступныя кандыдаты пра гэта паклапоцяцца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула