БЕЛ Ł РУС

Людзі разыходзяцца, Плошчу зачысцілі

20.12.2010 / 00:31

Як паведамляюць карэспандэнты «Нашай Нівы», частка людзей сабралася каля корпуса БДУ, частка — каля гатэля «Мінск». Групы людзей разыходзяцца ў бок Нямігі, а таксама па Карла Маркса. Спецназаўцы са шчытамі адцясняюць з Плошчы апошнія групы мітынгоўцаў.

У ДАІшнікаў з рацый даносіцца загад забараняць кіроўцам аўто спыняцца на гэтым участку праспекта.

Ад Дома ўрада ў метро павялі дзяўчыну з акрываўленай галавой.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула