БЕЛ Ł РУС

Невядомыя разбілі дзве відэакамеры МУС

20.12.2010 / 02:16

Дзве відэакамеры МУС былі разбіты падчас несанкцыянаванага шэсця апазіцыйных сіл у раёне Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 19 снежня.

Як паведамілі ў МУС, відэадакументаванне несанкцыянаванай акцыі вялі супрацоўнікі Дзяржаўнага экспертна-крыміналістычнага цэнтра. Прыкладна ў 20.40 на аднаго з відэааператараў напалі невядомыя, у выніку чаго была пашкоджана відэакамера. Праз 20 хвілін такім жа чынам была разбіта другая камера. Асобы нападнікаў устанаўліваюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула