БЕЛ Ł РУС

Амельчанка падпісаў трохгадовае пагадненне з маскоўскім «Лакаматывам»

21.12.2010 / 11:18

nn.by

Учора Антон Амельчанка падпісаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Лакаматывам», паведамляе газета «Прессбол».

Гэты клуб выкупіў 25-гадовага галкіпера нацыянальнай зборнай Беларусі ў «Растова», з якім той быў звязаны пагадненнем да канца 2012 года.

Антон Амельчанка ў 2008—2009 гг. гуляў за ФК «Масква», прычым у 2008 г. ён правёў за клуб дзесяць матчаў (дзевяць у стартавым складзе), у 2009-м — толькі адзін матч.

Пасля развалу сталічнага клуба перайшоў у «Растоў», дзе ад 11 красавіка 2010 г. стаў асноўным варатаром каманды, згуляўшы 23 сустрэчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула