БЕЛ Ł РУС

Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША: Лукашэнка страціў шанец

22.12.2010 / 12:33

Вашынгтон пакідае ўсе санкцыі ў дачыненні Беларусі.

ЗША пакінуць у сіле санкцыі ў дачыненні да Беларусі, заявіў 21 снежня на брыфінгу ў Вашынгтоне памочнік дзяржсакратара ЗША Філіп Кроўлі.

«Нашы санкцыі застануцца ў сіле, і тое, што адбылося ў Беларусі, — трагічна», — заявіў Кроўлі. Адказваючы на пытанне наконт «заляцанняў» Лукашэнкі з Захадам, ён адзначыў, што Беларусь можна назваць краінай, якая «ніколі не выпускала магчымасць упусціць магчымасць».

Кроўлі падкрэсліў, што павага да дэмакратычнага працэсу і правоў чалавека знаходзіцца ў цэнтры адносін Захаду з Беларуссю.

20 снежня ЗША не прызналі вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

«Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць дзеянні ўрада Беларусі па падрыве дэмакратычнага працэсу, а таксама непрапарцыянальнае выкарыстанне сілы супраць палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і журналістаў», — гаворыцца ў заяве Белага дома.

ЗША патрабуюць неадкладнага вызвалення «ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты і соцень пратэстуючых», затрыманых 19 і 20 снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула