БЕЛ Ł РУС

Міністр Куляшоў: У Някляева і Саннікава — усё ок

22.12.2010 / 15:44

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН; МБ

Фота з падзей 19 снежня сведчаць пра адваротнае.

Затрыманыя экс-кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў і Уладзімір Някляеў «абсалютна здаровыя, абсалютна нармальна, камфортна сябе адчуваюць», заявіў журналістам 22 снежня міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў.

«Ніякіх праблем са станам здароўя ні ў каго няма, па крайняй меры ў тых, хто знаходзіцца ў нас», — сказаў міністр.

Ён паведаміў, што нікому з затрыманых у межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках пакуль абвінавачанне не выстаўлена. Зараз ідуць допыты.

«Кандыдаты знаходзяцца ў адпаведных месцах. Падчас расследавання крымінальнай справы іх дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка», — заявіў Куляшоў.

Міністр нагадаў, што за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі было затрымана 639 чалавек, а ўсяго, паводле яго слоў, у акцыі ўдзельнічалі не больш за тры тысячы.

Збіты Няклялеў

Збіты Саннікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула