БЕЛ Ł РУС

Адпусцілі Алеся Пушкіна

22.12.2010 / 16:51

Сяргей Макарэвіч

Тэрмін зняволення мастака скончыўся 21 снежня па абедзе.

Тэрмін зняволення мастака скончыўся 21 снежня па абедзе.

Алесь Пушкін. Фота svaboda.org.

Ён распавёў пра падзеі, якія папярэднічалі арышту.

Да Алеся Пушкіна раніцай 8 снежня зайшоў аднавясковец Віктар Лазарэвіч, які папрасіў ў мастака падарыць яму адну з карцін. Гаспадар выставіў нецвярозага мужчыну за дзверы. У выніку Лазарэвіч, раней судзімы, заявіў у міліцыі, што мастак збіў яго. Сведкам выступіў Юрый Вінаградаў, які нядаўна выйшаў з турмы. Нібыта ён праходзіў каля дома Пушкіна ў той час, як той збіваў Лазарэвіча.

У той жа дзень мастака затрымалі і адвезлі ў пастарунак у Крупкі. Там мастак абвясціў галадоўку і маўчанку. На суд яго насілі з сашчэпленымі рукамі ў кайданках.

У судзе яго паклалі на падлогу.

Па яго словах, гэта выклікала істэрыку ў суддзі Вольгі Хома. Жанчына была вымушана пакінуць памяшканне, але пасля вярнулася. А размаўляць давялося ёй з сабой, бо Пушкін так не прамовіў ні слова. Пасля абвяшчэння выраку яго занеслі назад у камеру.

Мастак адзначае, што канваіры былі розныя. Адрозніваліся дзённыя ад начных. Апошнія прывыклі здзекавацца з людзей, і вялі сябе адпаведна. На іх дзеянні ён напісаў скаргу.

Алесь Пушкін разам з сям’ёй жыве ў в. Бобр Крупскага раёна. Перад выбарамі 2006 года яго пасадзілі на суткі, абвінаваціўшы ў хуліганстве. Такім чынам мясцовыя вертыкальшчыкі спрабуюць нейтралізаваць мастака перад масавымі палітычнымі акцыямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула