БЕЛ Ł РУС

Сястра Маі Абромчык: Кветкі і цукеркі ў палаце ўжо няма дзе ставіць

24.12.2010 / 11:04

Мікола Бугай

Сям'я збітай студэнткі рыхтуе заяву ў пракуратуру.

Здымак Алеся Пілецкага.

Сястра збітай 19 снежня студэнткі даслала паведамленне ў Рэдакцыю «Нашай Нівы». Кацярына Абромчык напiсала, што сям’я рыхтуе заяву ў пракуратуру са скаргай на дзеянні міліцыі. «Спасибо всем сочувствующим! — піша яна. — Всем знакомым и незнакомым, кто приходил к ней в больницу с поддержкой. Майе пока действительно ничего не нужно. У нее цветов и конфет с фруктами пока огромное количество, поставить даже не куда. Приходите просто поддержать. Но там и так приходит много добрых людей!» І яна дадае: «Я надеюсь, такого больше не произойдет в нашей стране…»

21-гадовай дзяўчыне зламалі нагу — яе збівалі дубінкамі і нагамі, хоць яна ляжала на зямлі і крычала аб ратунку. 21 снежня ёй была зроблена аперацыя. Пакуль невядома, ці функцыі нагі цалкам адновяцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула