БЕЛ Ł РУС

Гомельскаму актывісту па тэлефоне пагражала супрацоўніца міліцыі?

5.01.2011 / 09:12

Гомельскаму актывісту кампаніі «Гавары праўду!» Сяргею Дварэцкаму па тэлефоне пагражала невядомая, якая назвалася супрацоўніцай міліцыі.

«На мой мабільны патэлефанавала нейкая жанчына, якая назвалася супрацоўніцай аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Яна невыразна назвала сваё прозвішча і пацікавілася, ці быў я ў Мінску 19 снежня і што я там рабіў. Я адказаў, што ў Мінску я быў, а што я там рабіў — гэта мая асабістая справа, і я не павінен рабіць справаздачу аб гэтым невядомаму чалавеку па тэлефоне», — растлумачыў Дварэцкі.

Паводле слоў актывіста, жанчына спытала, ці жыве ён у Віцебску, па месцы прапіскі, на што актывіст адказаў, што ўжо даўно жыве ў Гомелі.

«Тады яна запатрабавала назваць мой адрас у Гомелі, каб за мной прыехалі і апыталі мяне.

Я адмовіўся і прапанаваў прыслаць мне позву, тым больш адкуль я магу ведаць, хто мне тэлефануе на мабільны, можа, злодзеі або махляры, навошта я буду даваць свой адрас? Жанчына разнервавалася і сказала, што

калі я

не хачу „па-добраму“ даць паказанні, то яны будуць дзейнічаць іншымі метадамі»,

 — перадаў сутнасць тэлефоннай размовы актывіст.

Гэты званок і пагрозы Дварэцкі звязвае з яго актыўнай дзейнасцю ў перыяд прэзідэнцкіх выбараў і з тым, што ён быў на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 19 снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула