БЕЛ Ł РУС

Старамесцкая плошча ў Празе 29 студзеня належала беларусам

31.01.2011 / 12:12

Аўген Сідорык, Прага

даслана чытачом

29 студзеня ў Празе адбылася акцыя салідарнасці з нацыянальна-дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі.

Арганізатарамі мерапрыемства былі беларускія палітычныя ўцекачы, якія цяпер жывуць у Чэшскай Рэспубліцы, а таксама прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Еўрапейская Беларусь».

Яны дасягнулі галоўнай мэты, бо ў суботу ў гэты час у цэнтры Прагі тысячы турыстаў з розных куткоў свету мелі магчымасць далучыцца да акцыі салідарнасці. А мэта была — прыцягнуць як мага больш увагі да палітычных праблемаў у Беларусі. На акцыі прысутнічалі прадстаўнікі чэшскіх, украінскіх і беларускіх грамадскіх аб’яднанняў. Яны патрабавалі спынення рэпрэсіяў і тэрору супраць грамадзян Беларусі і неадкладнага вызвалення палітычных зняволеных. У жывым эфіры рэпартаж некалькі разоў за дзень перадавала цэнтральнае чэшскае тэлебачанне. Падтрымку дэмакратычнаму руху Беларусі выказалі вядомы чэшскія палітыкі — экс-прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавал, дзейны прэзідэнт Вацлаў Клаўс і міністр замежных справаў Карэл Шванцэнберг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула