БЕЛ Ł РУС

Судзяць затрыманых ля КДБ 30 студзеня

31.01.2011 / 12:45

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 31 студзеня будуць разгледжаныя адміністрацыйныя справы сямі чалавек, якія былі затрыманыя напярэдадні вечарам каля будынка КДБ падчас акцыі салідарнасці з палітзняволенымі.

Праваабарончы рэсурс spring96.org прыводзіць імёны і прозвішчы шасці затрыманых: Максім Вінярскі, Дзмітрый Бойка, Кася Людвіг, Паліна Кур’яновіч, Леанід Кулакоў, Марына Адамовіч.

Папярэдняя акцыя салідарнасці з арыштаванымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня прайшла каля будынка КДБ роўна праз месяц — 19 студзеня. Тады былі затрыманыя, у тым ліку прэвентыўна, 22 чалавекі. Потым 20 з іх былі адпушчаныя без складання пратакола, яшчэ двое, Мікіта Валадзько і Кірыл Кудраў, правялі ноч у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна і на наступны дзень аштрафаваныя на 30 базавых велічынь (1,05 млн. рублёў) кожны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула