Мубарак застаецца, але абяцае не ўдзельнічаць у наступных выбарах
Прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак заявіў, што застанецца на пасадзе да заканчэння сваіх паўнамоцтваў.
«Я хачу забяспечыць мірны пераход улады, які дазволіў бы перадаць адказнасць за краіну тым, каго абярэ народ», — сказаў Мубарак, выступаючы па дзяржаўным тэлебачанні Егіпта.
«Я не маю намеру ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах», — адзначыў ён.
«Да наступных выбараў я буду ўпарта працаваць і прыкладаць усе намаганні для мірнага пераходу ўлады», — сказаў Мубарак.
Прэзідэнцкія выбары ў Егіпце павінны адбыцца ў верасні гэтага года.
На галоўнай плошчы егіпецкай сталіцы працягваецца мітынг. Лік яго ўдзельнікаў у дадзены момант складае каля 80 тысяч чалавек.