БЕЛ Ł РУС

Пан Гі Мун зноў заклікаў вызваліць беларускіх палітзняволеных

2.02.2011 / 10:45

Генэральны сакратар ААН выказаў занепакоенасць пераследам палітычных апанентаў беларускімі ўладамі.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў занепакоенасьць перасьледам палітычных апанэнтаў беларускімі ўладамі
і заклікаў афіцыйны Менск вызваліць журналістаў, апазыцыйных кандыдатаў і іх прыхільнікаў, якія былі затрыманыя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Нью-Ёрку прэсавы сакратар генэральнага сакратара ААН Фархан Хак. Ён дадаў, што Пан Гі Мун крайне занепакоены тым, што перасьлед працягваецца, і прадстаўнікі апазыцыі па-ранейшаму знаходзяцца за кратамі

Пан Гі Мун выступіў з аналягічным заклікам да беларускіх уладаў «у мінулым месяцы, пасьля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на сьнежаньскіх выбарах», — падкрэсьліваецца на сайце арганізацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула