БЕЛ Ł РУС

Домрачава заняла 3-е месца ў гонцы пераследу амерыканскім Прэск-Айле

6.02.2011 / 21:28

АГ

На этапе Кубка свету ў амерыканскім Прэск-Айле (штат Мэйн) беларуская біятланістка Дар’я Домрачава заняла 3-е месца ў гонцы пераследу.

На чатырох агнявых рубяжах беларуска, якая стартавала 11-й, пяць разоў спудлавала (0-0-3-2) і саступіла пераможцы нарвежцы Торы Бергер 1 хвіліну 11,2 секунды. Другі вынік у францужанкі Мары Дарэн (+30,7).

Надзея Скардзіна заняла 20-е месца (+3.11,0 - 0-1-1-1), Людміла Калінчык - 26-е(+3.42,1 - 0-0-2-2), Вольга Назарава - 47-е (+6.46,3 - 3-0-1-3).

Гэта пяты п’едэстал Домрачавай на этапах Кубка свету 2010/2011 г.:

яна была 2-й у спрынце на этапе КС у аўстрыйскім Хохфільцэне (10 снежня), 3-й у спрынце ў Эстэрсундзе (Швецыя, 2 снежня), 3-й у гонцы пераследу у славенскай Пакл’юцы (13 снежня) і 3-е месца ў мас-старце ў італьянскім Антхольцы (23 студзеня).

8-ы этап Кубка свету па біятлоне пройдзе з 10 па 13 лютага ў Форт-Кенце (ЗША).

З 3 па 13 сакавіка ў расійскім Ханты-Мансійску пройдзе Чэмпіянат свету па біятлоне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула