Крымінальную справу расіянаў перадаюць у суд
Завершанае папярэдняе расследаванне крымінальнай справы супраць грамадзянаў Расіі Арцёма Брэуса і Івана Гапонава.
Завершана папярэдняе расследаванне крымінальнай справы супраць грамадзянаў Расеі Арцёма Брэуса і Івана Гапонава. Справа накіраваная ў суд, паведаміла Інтэрфаксу крыніца ў сілавых структурах.
Брэуса і Гапонава вінавацяць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 19 снежня. Іх затрымалі пасля падзеяў на плошчы. 29 снежня Брэус і Гапонаў выйшлі на волю і паўторна былі арыштаваныя.
Іх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам ад трох да васьмі гадоў.
3 лютага кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў назваў непрымальным знаходжанне двух грамадзянаў Расіі пад арыштам у Беларусі.