БЕЛ Ł РУС

Заяўку на правядзенне вулічнай акцыі 25 сакавіка апазіцыя падасць 11 лютага

10.02.2011 / 02:15

Адпаведнае рашэнне прынята ў сераду на пасяджэнні аргкамітэта па правядзенні мерапрыемства.

Як паведаміў БелаПАН намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, у пасяджэнні ўзялі ўдзел прадстаўнікі Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», «Маладога фронту» (зарэгістраваны ў Чэхіі), кампаній «Гавары праўду!» і «Еўрапейская Беларусь».

«Абмяркоўваліся розныя фарматы правядзення акцыі. У вынікі вырашылі,

што яна павінна пачацца ў 18 гадзін каля Нацыянальнай акадэміі навук, пасля чаго прадоўжыцца шэсцем да сквера Янкі Купалы, дзе павінен прайсці мітынг»,
 — сказаў Губарэвіч.

Паводле яго слоў, гарвыканкам наўрад ці дасць афіцыйную згоду на заяўлены маршрут акцыі. Разам з тым Губарэвіч спадзяецца, што «вялікая колькасць удзельнікаў і перамовы з уладамі дадуць магчымасць правесці мерапрыемства па распрацаваным плане».

Асноўнымі мэтамі акцыі ён назваў прыцягненне ўвагі да праблем палітзняволеных, барацьбы з іншадумствам і незалежнасці краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула