БЕЛ Ł РУС

«Патрыёты Беларусі» ізноў пагражаюць «Брестскому курьеру»

10.02.2011 / 14:18

Сямён Печанко

Той жа почырк, той жа стыль.

Той жа почырк, той жа стыль.

Рэдактар Мікалай Аляксандраў чытае ананімку ад «патрыётаў Беларусі». Фота БелаПАН

Як паведамілі «Нашай Ніве» ў рэдакцыі незалежнай газеты «Брестский курьер», выданне атрымала чарговую ананімку з пагрозамі. Яна напісаная тым жа почыркам, што і ананімка, атрыманая рэдакцыяй 31 студзеня. Подпіс таксама не змяніўся — «патриоты Беларуси».

У мінулы раз невядомы напісаў сваё пасланне на палосах газеты, прысвечаных журналістцы Наталлі Радзінай і кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Някляеву. На адваротным баку канверта было напісана: «Направлен официальный запрос в Минск на закрытие подобной газетенки. Даже боитесь упомянуть, что ваша паршивая газетенка доживает последние дни».

Тады рэдактар «Брестскага курьера» Мікалай Аляксандраў адказаў ананімнаму «патрыёту» ў рэдакцыйным артыкуле. На апошнюю ананімку ён рэагаваць не збіраецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула