БЕЛ Ł РУС

У Каіры рыхтуюць шматтысячнае шэсце да прэзідэнцкага палацу

11.02.2011 / 11:39

Ад кіраўніцтва Егіпта чакаюць вартага даверу, канкрэтнага і зразумелага плану па дэмакратызацыі краіны, — заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама.

Абама заявіў, што шмат якія жыхары Егіпта сумняюцца ў гатоўнасці ўладаў ажыццявіць пераход да дэмакратыі.

Прадстаўнікі апазіцыі рыхтуюць правесці ў Каіры шматтысячны марш да прэзідэнцкага палацу.

Адзін з лідараў краіны Мухамед Эль-Барадэі заявіў, што Егіпет «на мяжы выбуху» і заклікаў войска ўмяшацца, каб папярэдзіць развал краіны.

Гэткай была рэакцыя эль-Барадэя на тэлевізійны выступ прэзідэнта Мубарака, у якім ён паведаміў, што застанецца ля ўлады да наступных прэзідэнцкіх выбараў і частку сваіх паўнамоцтваў перадасць віцэ-прэзідэнту Амару Сулейману.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула