БЕЛ Ł РУС

Дзень святога Валянціна: Кахаем па-беларуску – 13 лютага

13.02.2011 / 01:23

Nashaniva.com

13 лютага ад 13 да 15-й Музей народнай архітэктуры запрашае на лірычна-гумарыстычную праграму «Кахаем па-беларуску».

У праграме вы зможаце даведацца аб традыцыйным стаўленні беларусаў да кахання, шлюбу, сям’і. Музей знаходзіцца за 4 км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» і вёскай Азярцо. Праезд: ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» аўтобусамі ў кірунку: Мiнск-Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Заходнія могілкі.

Расклад руху: аўтобус № 203 — 9.15, 12.00 — на тэрыторыю музея; аўтобусы № 262, 363, 277, 325, 357 — 9.40, 10.00, 10.28, 11.35, 12.20, 14.15, 14.55, 15.05 — да прып. «Музей».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула