БЕЛ Ł РУС

Мінгарвыканкам ўпершыню дазволіў публічнае мерапрыемства супраць гамафобіі

13.02.2011 / 21:14

Паводле GayBelarus.By

Як паведамляе адзін з заяўнікаў акцыі Сяргей Прадзед, ён ужо пабываў у ГУУС і Міністэрстве аховы здароўя, дзе ўзгадніў пытанні забеспячэння парадку падчас правядзення акцыі 14 лютага.

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт дазволіў актывістам беларускага ЛГБТ-руху правесці публічнае мерапрыемства, якое асуджае гамафобію. Мерапрыемства павінна адбыцца 14 лютага, у Дзень Святога Валянціна.

Як паведамляе адзін з заяўнікаў акцыі Сяргей Прадзед, ён ужо пабываў у ГУУС і Міністэрстве аховы здароўя, дзе ўзгадніў пытанні забеспячэння парадку і аказання медыцынскай дапамогі падчас правядзення акцыі 14 лютага.

Згодна заяўцы ў мерапрыемстве супраць гамафобіі ўдзел прымуць да 15 чалавек.

Актывісты руху плануюць выйсці з плакатамі, каб заклікаць да адкрытасці ЛГБТ-супольнасць і да барацьбы з гамафобіяй. Міліцыя забараніла выкарыстоўваць у ходзе мерапрыемства вясёлкавы сцяг - міжнародны сімвал геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендераў, спасылаючыся на тое, што ён не зарэгістраваны ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула