БЕЛ Ł РУС

БАТЭ правёў трэніроўку на «Дынама»

15.02.2011 / 16:52

photo.bydia.net

Сёння а 11.30 клуб правёў трэніроўку на полі мінскага стадыёна «Дынама». Занятак доўжыўся каля 50 хвілінаў.

Мароз не паўплываў на настрой гульцоў. Усе, нават бразілец Алекс, працавалі з вялікай ахвотай. Па-ранейшаму асобна трэніруецца Арцём Канцавы. Каб далучыцца да агульнай групы, форварду засталося зусім мала.

Трэніроўка мала чым рознілася ад звычайнага занятку.

Футбалісты пачалі з невялікай прабежкі, працягнулі квадратамі, а скончыўся трэнінг двухбакоўкай ды стрэчынгам, які, каб не мерзнуць, зладзілі ў падтрыбунным памяшканні «Дынама».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула