БЕЛ Ł РУС

Прайшлі першыя матчы плей-оф Лігі чэмпіёнаў

16.02.2011 / 10:34

nn.by

У аўторак прайшлі першыя матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

«Тотэнхем» выйграў у гасцях у «Мілана» 1:0 (Пітэр Краўч, 80), а «Валенсія» згуляла ўнічыю з «Шальке-04» — 1:1 (Раберта Сальдада, 17, — Рауль, 64).

Матчы ў адказ пройдуць 9 сакавіка,

а сёння, 16 лютага, гуляюць: «Рома» — «Шахцёр» Данецк, «Арсенал» — «Барселона». Яшчэ чатыры матчы пройдуць у наступныя аўторак і сераду.

***

А ў гэты чацвер, 17 лютага, беларускі клуб упершыню за часамі незалежнасці, возьме ўдзел у плей-оф еўракубкаў: барысаўскі БАТЭ будзе гуляць з французскім ПСЖ (пачатак, а 20-й).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула