БЕЛ Ł РУС

Перакрыты канал пастаўкі наркотыкаў з Беларусі ў Расію

16.02.2011 / 11:00

Аператыўнікі службы па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі сумесна з міліцыянерамі патрульна-паставой службы Гомельскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце раскрылі і ліквідавалі канал пастаўкі наркотыкаў з Беларусі ў Расію.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Аляксандр Марчанка, наркакур’ера затрымалі 14 лютага. Раніцай 37-гадовы жыхар Мурманска, які нідзе не працуе, чакаў цягніка ў будынку чыгуначнага вакзала станцыі Гомель, каб паехаць на радзіму. Пазней высветлілася, што расіянін знаходзіўся ў стане наркатычнага ап’янення. Мабыць, таму ён страціў пільнасць і адкрыта насіў з сабой тры невялікія скрыні. Менавіта наяўнасць каробак паслужыла адпраўным пунктам для пачатку актыўных дзеянняў па затрыманні зламысніка.

Надглядаючы тару, міліцыянеры знайшлі і канфіскавалі больш чым 32 кілаграмы марыхуаны. Устаноўлена, што буйную партыю наркотыкаў перавозчык збіраўся даставіць на расійскі рынак. Паводле слоў аператыўнікаў, такая колькасць тавару ацэньваецца прыкладна ў 16 тысяч долараў і яе хапае на 32 тысячы доз.

У дачыненні да затрыманага распачата справа за незаконны абарот наркотыкаў па ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса і абрана мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту. Высвятляецца, у каго менавіта была набыта буйная партыя наркотыкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула